У сёмым пакеце санкцый ЕС не будзе забароны на пастаўкі расійскага газу

Пра тое, што новы пакет санкцый не будзе ўтрымліваць забароны на пастаўкі расійскага газу, заявіў агенцтву Reuters прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла. Паводле ягоных слоў, гэта звязана з тым, што шэраг краін залежыць ад расійскага газу.

13.07.2022 / 23:00

Пётр Фіяла

«Што адназначна праблематычна — гэта ўключаць энергетыку ў гэтыя санкцыі, бо павінна выконвацца правіла аб тым, каб санкцыі аказвалі больш сур'ёзны эфект на Расію, чым на краіны, якія ўводзяць санкцыі», — сказаў чэшскі прэм'ер.

Па ягоных словах, у сёмы пакет будуць уключаныя:

Фіяла растлумачыў, што Еўракамісія рыхтуецца прадставіць чарговы санкцыйны пакет у найбліжэйшыя дні. Дзяржавы-члены ЕС могуць ухваліць яго адразу пасля гэтага.

Nashaniva.com