«ДНР» і «ЛНР» прызнала Паўночная Карэя
КНДР прызнала незалежнасць так званай «ДНР», напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін. Гэта адбылося пасля сустрэчы прадстаўніцы «ДНР» у Расіі Вольгі Макеевай з паслом КНДР у Расіі Сын Хон Чхолем.
13.07.2022 / 16:13
Пасол КНДР у Маскве Сын Хон Чхоль з прадстаўніцай «ДНР» Вольгай Макеевай
Пасля прыйшла дадатковая інфармацыя, што КНДР прызнала і «Луганскую народную рэспубліку».
Дагэтуль самаабвешчаныя «Данецкая народная рэспубліка» і «Луганская народная рэспубліка» былі прызнаныя толькі дзвюма дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй і Сірыяй, а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазія і Паўднёвая Асеція. Усе астатнія дзяржавы-члены ААН лічаць тэрыторыі, якія кантралююць «ДНР» і «ЛНР», часткай Украіны.
Цікава, што раней КНДР не заяўляла пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія Расія прызнала яшчэ ў 2008 годзе.