На Максіма Галкіна ў Расіі завялі крымінальную справу

Яго абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

13.07.2022 / 15:46

Экс-дэпутат Дзярждумы Раман Худзякоў паведаміў, што ў дачыненні да Максіма Галкіна нібыта распачатая крымінальная справа аб дыскрэдытацыі Узброеных сіл Расіі, паведамляе kp.ru.

Артыста могуць арыштаваць у Турцыі, дзе ў яго запланаваны канцэрт, а з Турцыяй у Расіі ёсць пагадненне аб узаемадапамозе па крымінальных справах і выдачы злачынцаў.

У сакавіку Галкін неаднаразова выступаў з заклікамі спыніць вайну ва Украіне, за што быў звольнены з «Першага канала». Цяпер ён з сям'ёй жыве ў Ізраілі, адкрыта выказваецца супраць вайны ва Украіне. 

Чытайце таксама:

Максіма Галкіна выключылі з «чорнага спісу» Мінкульта Украіны, а ў Дзярждуме РФ прапануюць забраць у яго дом

Nashaniva.com