Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў за «здраду дзяржаве»

Яе прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь» (ч.1 арт, 356). Кацярыну асудзілі на восем гадоў і тры месяцы зняволення, паведамляе Белсат.

13.07.2022 / 12:38

Новы суд над журналісткай «Белсата» пачаўся 4 ліпеня. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Ёй пагражала ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Што канкрэтна інкрымінавалася журналістцы і на аснове якіх падзей узнікла абвінавачванне — невядома. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб неразгалошванні і ніякіх акалічнасцяў не можа распавесці нават сваякам.

Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай Дар'яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года на «Плошчы перамен» пасля акцыі ў памяць пра Рамана Бандарэнку і асуджаная за стрым для Белсата да двух гадоў калоніі. На волю Кацярына павінна была выйсці ў верасні гэтага года, аднак вясной стала вядома пра новы суд.

Чытайце таксама:

«У тых, хто распачаў яе пераслед, не была задаволеная прага помсты». Гутарка з мужам журналісткі Андрэевай, якую цяпер абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна

Nashaniva.com