У Беларускага саюза жанчын новая кіраўніца — дырэктарка тэлеканала «Мір»

Старшынёй праўладнага Беларускага саюза жанчын абраная кіраўніца тэлекампаніі «Мір», а да гэтага галоўны ідэолаг краіны Вольга Шпілеўская.

12.07.2022 / 15:40

Фота: БелТА

Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын, паведамляе БелТА.

Шпілеўская заявіла, што галоўная задача БСЖ — быць апорай і падтрымкай для краіны і кіраўніка дзяржавы

Паводле афіцыйных звестак, БСЖ аб'ядноўвае больш за 145 тысяч жанчын. 

Да Шпілеўскай БСЖ узначальвала старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, былая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Nashaniva.com