Расійскі паліттэхнолаг купіў абанемент у спартзалу на Кастрычніцкай і ашалеў: Там нават шафкі адчыняеш, калі не Пагоня, то налепкі хіпстарскія

Расійскі палітычны каментатар Сямён Уралаў расказаў БелТА пра «кагнітыўныя ўдары» і тое, якую падрыўную работу вядуць хіпстарскія кавярні.

08.07.2022 / 08:16

Уралаў падзяліўся ўражаннямі пра хіпстарскі квартал на вул. Кастрычніцкая.

«Там жа суцэльнае бчбэшніцтва, а побач жа інтэрнаты БДУ — галоўнай ВНУ рэспублікі, дзе рыхтуюць асноўныя кадры. Гэта ж пад іх і створана. Яны ж чэрпаюць адтуль інфармацыю.

Я адмыслова купіў сабе абанемент у спартзалу на Кастрычніцкай. Там нават шафкі адчыняеш, калі не Пагоня, то налепкі маднявыя хіпстарскія. Усе гэтыя кавярні так уладкаваныя. Натуральна, студэнты, якія жывуць у інтэрнатах БДУ, у гэтую прастору апускаюцца, праводзяць там час. І праз 5 гадоў у іх ужо кагнітыўнае ўспрыманне цалкам гатова, у тым ліку для таго, каб выходзіць на пратэст. Гэта ўсё было зроблена нездарма.

Нашы апаненты дзейнічаюць на дзесяцігоддзі наперад. Гэта вельмі важна разумець. Тэорыя і практыка кагнітыўных войнаў накіравана на дзесяцігоддзі, а то і больш», — сказаў ён.

Уралаў у інтэрв'ю БелТА вельмі часта выкарыстоўваў слова «кагнітыўны» ў самых розных варыяцыях.

Паглядзіце, як часта выкарыстоўвае гэтае слова праўладны каментатар, якога называюць «палітолагам».

Nashaniva.com