Зяленскі назваў Джонсана сапраўдным сябрам Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю CNN назваў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сапраўдным сябром Украіны і выказаў упэўненасць, што палітыка Лондана ў дачыненні да Украіны не зменіцца ў найбліжэйшы час, нягледзячы на адстаўку прэм'ера.

07.07.2022 / 17:49

Борыс Джонсан і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве

У канцылярыі брытанскага прэм'ера паведамілі, што Зяленскі ў тэлефоннай размове асабіста падзякаваў Джонсану за рашучыя дзеянні ў дачыненні да Украіны, а Джонсан, у сваю чаргу, паабяцаў працягнуць працу з партнёрамі па спыненні збожжавай блакады Украіны ў наступныя тыдні.

«Прэзідэнт Зяленскі падзякаваў прэм'ер-міністру за яго рашучыя дзеянні ў дачыненні да Украіны і сказаў, што ўкраінскі народ удзячны за намаганні Вялікабрытаніі, — паведаміў прэс-сакратар Джонсана.

— Прэм'ер-міністр скончыў размову, пахваліўшы прэзідэнта Зяленскага і сказаўшы: «Вы герой, усе вас любяць».

Nashaniva.com