Парламенцкія выбары пройдуць 25 лютага 2024 года

Пра гэта паведаміў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка 7 ліпеня, піша яго прэс-служба.

07.07.2022 / 13:53

Андрэйчанка таксама дадаў, што на працягу 60 дзён пасля парламенцкіх выбараў пройдуць выбары ва Усебеларускі народны сход.

— Яшчэ працаваць вельмі доўга. Два гады практычна. Я рады, што мы ўсё ж такі ўпор робім на працу цяперашняга парламента. Бо дэпутаты ўжо вопытныя, уцягнуліся ў працу. І цяпер вялікі масіў нарматыўна-прававой працы. Нам трэба прыняць мора законаў у развіццё палажэнняў новай Канстытуцыі, — сказаў Лукашэнка. — І самае галоўнае, пытанні ўлады. Усебеларускі народны сход. Гэта новыя законы. І па эканоміцы прыйдзецца дзесьці карэктавацца, і пераразмеркаванне паўнамоцтваў і гэтак далей. Што мы, у прынцыпе, робім ужо даўно.

Nashaniva.com