Бацьку шасцярых дзяцей Аляксандра Зялюткіна асудзілі на 3,5 года калоніі

Праваабаронцам стала вядома, што 16 чэрвеня палітвязню Аляксандру Зялюткіну прысудзілі 3,5 года калоніі. Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца, піша «Вясна».

05.07.2022 / 20:18

Аляксандр — пячнік, бацька шасцярых дзяцей: чатырох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак, ва ўзросце ад 1 года да 16 гадоў.

Ён быў затрыманы 7 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года каля ўніверсама «Рыга». Зялюткіна апазналі на відэа.

Nashaniva.com