У Хургадзе з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына

Гэта другі выпадак за тыдзень. Пра яго паведамляе Міністэрства навакольнага асяроддзя Егіпта.

03.07.2022 / 16:25

Хургада. Фота: tripadvisor.ru

Здарэння адбылося на поўдні ад Хургады, непадалёк ад раёна Сахль-Хашыш. Мора ў гэтым раёне цяпер часова закрылі для купання, праводзяць расследаванне абставін здарэння.

Пра першы выпадак стала вядома ўчора. Загінулая — грамадзянка Аўстрыі. Акула адкусіла ёй руку і нагу, ад траўм жанчына памерла.

Nashaniva.com