Расія не можа супакоіцца, што боршч прызналі ўкраінскім. Кіраўнік МЗС Латвіі адказаў МЗС РФ на мове, якую тое разумее

Вострая рэакцыя прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай на тое, што боршч унесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў ЮНЕСКА як украінскі, выклікала дыпламатычную сварку.

02.07.2022 / 13:05

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч адказаў сёння расійскаму МЗС на мове, якую тое разумее.

 

«Нравится — не нравится, терпи, моя красавица», — напісаў ён у Twitter у адказ Захаравай.

Гэту фразу сказаў Пуцін 7 лютага падчас прэс-канферэнцыі, каментуючы Мінскія дамоўленасці і стаўленне да іх прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Такая фраза сустракаецца не ў адной з расійскіх песень, але амаль усе яны з сумнеўным падтэкстам.

Nashaniva.com