На папулярным у Егіпце курорце акула напала на жанчыну. Тая загінула

Акула ў Хургадзе адкусіла турыстцы руку і нагу, паведамляе РИА Новости.

02.07.2022 / 08:05

Пацярпелая ‒ грамадзянка Аўстрыі. Ад траўм жанчына памерла.

Аб актыўнасці белых акул ля ўзбярэжжа Хургады ў апошнія некалькі гадоў мясцовыя СМІ не паведамлялі.

У снежні 2010 ў раёне іншага курортнага горада Шарм-эш-Шэйх адбылося 5 нападаў акул на адпачывальнікаў. Загінула грамадзянка Германіі, пацярпелі 4 турыстаў: тры расіяніна і жыхар Украіны.

Nashaniva.com