У Гродне ў апошні момант адмянілі фэст «Аўтанашэсце»

Фестываль «Аўтанашэсце», які планавалася правесці ў Гродне 2 ліпеня, не адбудзецца. «На жаль, «Аўтанашэсце» не адбудзецца 2 ліпеня. Прыносім выбачэнні ўдзельнікам і гледачам мерапрыемства. Мы паведамім асобна пра тое, што будзе з мерапрыемствам», — перадае autogrodno.by словы арганізатараў фэсту.

30.06.2022 / 21:55

Афіша фэста «Аўтанашэсце»

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гарадскія ўлады не ўзгаднілі фэст, бо пабачылі парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

У рамках «Аўтанашэсця» на паркоўцы ГЦ Old City планавалася выстава аўтаклубаў і рэдкіх аўтамабіляў, а таксама «Мотаджымхана». Потым меркавалася, што ўдзельнікі фэсту вялікай калонай адправяцца праз горад да клуба «База». Там мусіў прайсці адбор і выступленні самых гучных аўтамабіляў Беларусі.

Nashaniva.com