Настаўніцу музычнай школы асудзілі на год і два месяцы калоніі за справу Зельцэра

Учора ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі вырак палітзняволенай настаўніцы музычнай школы Аксане Каспяровіч.

30.06.2022 / 16:53

Яе прызналі вінаватай паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці ці варажнечы») і асудзілі да года і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Але з улікам тэрміна, які яна ўжо правяла за кратамі, ёй засталося быць у зняволенні крыху больш за два тыдні, паведамляе «Вясна».

Аксана была затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

КДБ унёс яе ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Nashaniva.com