Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін

Пра смерць беларускага празаіка і публіцыста, рэдактара газеты «Наша слова» паведаміў былы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

25.06.2022 / 09:53

Ялугіну было 85 гадоў.

Эрнэст Ялугін нарадзіўся 19 лістапада 1936 года на Дубровеншчыне.

Ён працаваў ў крычаўскай, мсціслаўскай раённых газетах, салігорскай шматтыражнай газеце «За коммунистический труд», адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты «Знамя юности». Пасля ерайшоў у рэдакцыю «Сельской газеты», дзе працаваў раз’язным карэспандэнтам газеты (1966—1969).

З 1969 года працаваў карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1972—1976 гадах — на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Неман». У 1991—1997 гадах — галоўны рэдактар штотыдневіка «Наша слова».

Ялугін — нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: В. Быкава, А. Міронава, А. Мальдзіса, М. Улашчыка, дакументальнай аповесці пра жыцце і дзейнасць Ц. Гартнага («Без эпітафі», часопісны варыянт пад назвай «Пасля небыцця», аднаго з першадрукароў Пятра Мсціслаўца («Мсціслаўцаў посах»), сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу», «Без эпітафі», зборніка нарысаў «Саленая планета».

Пісаў аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

Nashaniva.com