Кампанія Cisco скарачае дзейнасць у Беларусі

Амерыканская кампанія Cisco прыняла рашэнне паступова скарачаць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі, гаворыцца ў заяве на яе афіцыйным сайце. Пад брэндам Cisco выпускаюцца сеткавыя маршрутызатары, камутатары, бесправадныя прылады, сістэмы відэаназірання.

23.06.2022 / 19:34

Фота: iStock

У заяве кампаніі адзначаецца, што яна «будзе мець зносіны з кліентамі, партнёрамі і пастаўшчыкамі, каб вырашыць фінансавыя пытанні, уключаючы вяртанне прадаплачаных паслуг і праграмнага забеспячэння ў той ступені, у якой гэта можна дапусціць у адпаведнасці з прымяняльнымі законамі і правіламі». 

Nashaniva.com