Зноў затрымалі былую палітзняволеную, якая месяц таму выйшла на волю

Праваабаронцам стала вядома, што сёння разам з мужам затрымалі Алену Дзядзюлю, былую палітзняволеную, піша «Вясна».

23.06.2022 / 18:41

Алена — былая фігурантка крымінальнай справы аб размаляваных цюках з сенажом, асуджаная да года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яна цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю 10 мая 2022 года.

Nashaniva.com