Амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS ужо прыбылі ва Украіну

Украіна атрымала амерыканскія РСЗА HIMARS. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

23.06.2022 / 14:39

Фота: АР

Ён падзякаваў свайму амерыканскаму калегу Лойду Осціну і паабяцаў гарачае і апошняе лета для расійскіх акупантаў.

HIMARS — амерыканская высокамабільная рэактыўная сістэма залпавага агню, распрацаваная ў канцы 90-х гадоў.

Гэтая РСЗА прызначаная для паражэння раёнаў канцэнтрацыі артылерыйскіх сістэм, сродкаў СПА і агнявой падтрымкі, грузавога транспарту, баявых машын і бронетранспарцёраў, а таксама для аказання агнявой падтрымкі сваім падраздзяленням.

Сістэма можа страляць кіраванымі і некіраванымі ракетамі. Максімальная далёкасць складае 300 км. ЗША заяўлялі, што далёкасць HIMARS, якія пастаўляюцца Кіеву, не будзе перавышаць 80 кіламетраў.

ЗША адобрылі прадастаўленне 108 гаўбіц HIMARS і MLRS. Колькі Украіна атрымала, не паведамляецца. 

Nashaniva.com