За «абразу прадстаўнікоў улады» затрымалі машыніста чыгункі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 37-гадовага жыхара Мінска Сяргея Латушкіна. У «пакаянным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» ў каментарыях абражаў супрацоўнікаў міліцыі, піша «Вясна».

22.06.2022 / 17:03

Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).

Nashaniva.com