Камандуючы нямецкай авіяцыяй: НАТА трэба быць гатовым да выкарыстання ядзернай зброі

Камандаванню NATO трэба быць гатовым да выкарыстання ядзернай зброі на тэрыторыі Украіны ў выпадку нанясення аналагічнага ўдару расійскімі войскамі, заявіў камандуючы Ваенна-паветраных сілаў Германіі Інга Герхарц на Міжнародным сімпозіуме Seapowers у горадзе Кіль, паведамляе выданне Bild.

20.06.2022 / 18:41

Інга Герхарц

«НАТА неабходна загадзя рыхтавацца да выкарыстання ядзернай зброі, паколькі надзвычайная сітуацыя можа ўзнікнуць у любы момант.

Ядзерную зброю можа прымяніць Расія ў вайне ва Украіне. Для надзейнага стрымлівання нам патрэбныя як сродкі паражэння, так і палітычная воля, каб рэалізаваць ядзернае стрымліванне, калі гэта неабходна», — заклікаў Герхарц.

Учора таксама і новы кіраўнік брытанскага Генштаба Патрык Сандэрс заявіў пра неабходнасць рыхтаваць армію да супрацьстаяння з Расіяй у Трэцяй сусветнай вайне.

Чытайце таксама:

Новы кіраўнік брытанскага Генштаба: Мы — пакаленне, якое павінна зноў падрыхтаваць армію да вайны ў Еўропе

Nashaniva.com