Яны малявалі Беларусь. Мікіта Моніч склаў пантэон беларускіх мастакоў ВІДЭА

Адзін з найлепшых беларускіх мастацтвазнаўцаў Мікіта Моніч у сваім відэаблогу паспрабаваў скласці спіс мастакоў — ад старажытнасці да сённяшняга дня — якія зрабілі свой унёсак у беларускую культуру.

20.06.2022 / 15:21

Як зазначае Моніч, гэта «імёны тых, каго не абавязкова любіць і шанаваць, але важна ведаць».

Відэагалерэя з беларускімі мастакамі выйшла ў двух частках. Нехта зможа там адкрыць для сябе новае прозвішча. А найлепшае, што можна зрабіць для сябе, культуры і саміх мастакоў, — пайсці паглядзець на іх работы і скласці сваё ўласнае ўражанне пра іх.

Nashaniva.com