Брытанская разведка распавяла аб праблемах расійскай авіяцыі

Апошняя зводка брытанскай разведкі прысвечаная расійскай авіяцыі, піша «Медуза». Брытанская разведка канстатуе, што па стане на сённяшні дзень расійскія ваенна-паветраныя сілы дзейнічаюць ва Украіне недастаткова эфектыўна. Няздольнасць паслядоўна ўжываць баявую авіяцыю, верагодна, зʼяўляецца адным з найважнейшых фактараў вельмі абмежаванага поспеху расійскай кампаніі.

20.06.2022 / 09:45

Авіяцыя не змагла дамагчыся панавання ў паветры і дзейнічала асцярожна, рэдка пранікаючы глыбока ва ўкраінскі тыл.

Доўгія гады асноўная частка баявой падрыхтоўкі расійскіх ВПС, хутчэй за ўсё, праводзілася па жорсткім сцэнарыі і была разлічаная на тое, каб зрабіць уражанне на высокапастаўленых чыноўнікаў, а не на заахвочванне ініцыятывы сярод лётнага складу.

Нягледзячы на тое, што Расія мае на ўзбраенні спіс баявых самалётаў, які ўражвае, ВПС не змаглі развіць інстытуцыйную культуру і навыкі, неабходныя пілотам для вядзення сучаснай паветранай кампаніі ў заходнім стылі.

Гэта прывяло да таго, што на сухапутныя войскі кладзецца большая, чым планавалася, доля намаганняў. Таксама Расіі даводзіцца больш актыўна выкарыстоўваць сучасныя крылатыя ракеты, запасы якіх, верагодна, на зыходзе.

Nashaniva.com