Microsoft адключыла загрузку Windows 10 і 11 для Беларусі і Расіі

Microsoft адключыла загрузку Windows 10 і 11 для Беларусі і Расіі. Цяпер спампаваць апдэйт з афіцыйнага сайта немагчыма: выдаецца памылка 404.

19.06.2022 / 19:09

Пры спробе загрузкі з дапамогай мабільнага інтэрнэту з'яўляецца паведамленне аб узнікненні праблемы з запытам. Карыстальнікам прапануецца звярнуцца ў службу падтрымкі. Пры гэтым з VPN спампоўка пакуль магчымая.

Яшчэ ў сакавіку Microsoft абвясціла, што прыпыняе ўсе новыя продажу прадуктаў і паслуг у Расіі з-за агрэсіі ва Украіне.

Nashaniva.com