Шольц хоча спрасціць працэдуру прыняцця ў Еўрасаюз новых членаў і адмовіцца ад аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў

Канцлер Германіі Олаф Шольц прапануе спрасціць правілы ўступлення ў ЕС для новых краін. Цяпер за гэта павінны прагаласаваць усе 27 чальцоў ЕЗ. Але ўжо даўно вядуцца дыскусіі пра паслабленне гэтага правіла. 

19.06.2022 / 18:45

«ЕС павінен мадэрнізаваць свае структуры і працэсы прыняцця рашэнняў. Не заўсёды магчыма аднагалосна вынесці рашэнне», — цытуе Шольца Deutsche Welle.

Канцлер ФРГ таксама спадзяваецца, што саміт пашле імпульс Заходнім Балканам, якія чакаюць уступлення ў ЕС ужо амаль два дзесяцігоддзі.

Свае прапановы канцлер мае намер прадставіць 23-24 чэрвеня на найбліжэйшым саміце ЕС, дзе разгледзяць заяўкі на ўступленне Украіны, Грузіі і Малдовы. 

Nashaniva.com