На «Гродна Азот» спыняць працу два цэхі

З 19 чэрвеня на «Гродна Азот» спыняць працу два цэхі: аміяк-4 і карбамід-4. Афіцыйна паведамляюць, што цэхі спыняць праз планавы капітальны рамонт.

18.06.2022 / 21:28

Да 2026 году на прадпрыемстве плануюць правесці праграму мадэрнізацыі коштам 800 млн даляраў. 

«Гродна Азот» знаходзіцца пад санкцыямі. Паводле слоў кіраўніцтва, прадпрыемства не зніжае аб’ёмы вытворчасці і рэалізуе прадукцыю, у тым ліку, на экспарт. Гадавая выручка прадпрыемства ў нармальных умовах працы складала ў сярэднім 970 млн даляраў.

Nashaniva.com