Сэрвіс дастаўкі ежы Glovo сыходзіць з Беларусі 

Папулярны сэрвіс дастаўкі прадуктаў і ежы Glovo заявіў аб сыходзе з Беларусі.

16.06.2022 / 23:07

«Кіраўніцтва кампаніі Glovo у Іспаніі абвясціла аб закрыцці бізнэсу Glovo Беларусь. Glovo — еўрапейская кампанія, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з еўрапейскім стандартамі і этычнымі нормамі, а таксама гуманітарнымі і сацыяльнымі прававымі ініцыятывамі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі для кур'ераў.

Сэрвіс Glovo працаваў у Беларусі з лістапада 2021 года.

Nashaniva.com