ЗША ўзмацнілі санкцыі супраць «Белавія»

ЗША пашырылі абмежаванні ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія», паведамляе Reuters са спасылкай на Дэпартамент гандлю ЗША.

16.06.2022 / 18:47

Рашэнне было прынята ў сувязі з выкананнем палётаў на самалётах Boeing у парушэнне санкцый, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

З 8 красавіка «Белавія» выканала больш за 30 палётаў на Boeing у Расію, Турцыю, Грузію, ААЭ і Егіпет.

Цяпер кампаніям ва ўсім свеце забараняецца абслугоўваць, рамантаваць ці іншым чынам выкарыстоўваць амерыканскія запчасткі для паветранага флоту «Белавія», паведамляе выданне.

Nashaniva.com