У Кіеве могуць з’явіцца вуліцы Караткевіча, Каліноўскага і Скарыны 

Ідэя перайменавання вуліцы Дабралюбава ў Кіеве ў гонар выбітнага беларускага пісьменніка, якую ўхвалілі эксперты Кіеўскай гарадской рады, належыць украінскаму літаратару Вячаславу Лявіцкаму, піша Беларуская рада культуры.

16.06.2022 / 14:00

 

Вось так ён аргументуе прапанову кандыдатуры беларускага пісьменніка:

«Караткевіч — выпускнік Кіеўскага універсітэта, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе больш выразна, чуйна і больш этычна, чым большасць іншых урбаністаў».

Таксама «беларускі след» ёсць і ў іншых рэкамендацыях экспертнай камісіі.

Напрыклад, вуліцы Брэсцкая і Астраханская могуць быць пераназваныя ў гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны ці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Народнае галасаванне ўжо ідзе. Аддаць голас можна праз праграму «Київ Цифровий» (App Store, Google Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.

Nashaniva.com