У Кіеве арыштавалі актывы беларускага прадпрыемства на $135 млн

Арыштавалі карпаратыўныя правы прадпрыемства-рэзідэнта РБ у выглядзе статутнага капіталу ў памеры амаль 1 млрд грн ($33,8 млн), а таксама рухомую і нерухомую маёмасць прыкладнай вартасцю ў 3 млрд грн ($101,2 млн).

16.06.2022 / 13:04

Акруговая пракуратура праводзіць крымінальную вытворчасць па фактах фінансавання дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, змены граніц тэрыторыі або дзяржаўнай граніцы Украіны і злоўжывання ўладай юрыдычнай асобай.

Следства правярае, ці садзейнічала беларуская кампанія, якая аказвае паслугі ў галіне нафты і прыроднага газу і выкарыстоўвала тэхніку «Беларуснафты», Расіі падчас падрыхтоўкі і вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны.

Nashaniva.com