Літоўскія мытнікі затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі

Мытная крымінальная служба Літвы паведамляе, што ёй удалося затрымаць калону з шасці аўтамабіляў, якія прыехалі з Беларусі. Кантрабандныя цыгарэты знаходзілі літаральна ўсюды, дзе можна: у бамперах, задніх і пярэдніх крылах, парогах, дынаміках, паліўным баку і газавым балоне.

14.06.2022 / 18:45

На кіроўцаў усіх аўтамабіляў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Машыны і кантрабанду затрымалі.

Літоўцы адзначаюць, што ўсе аўтамабілі старыя і каштуюць мала — кантрабандысты спецыяльна выбіраюць такія, каб пры няўдачы сваёй справы панесці мінімальныя страты.

Nashaniva.com