Міністр замежных спраў Латвіі павіншаваў Расію са святам, пажадаўшы ёй прайграць вайну

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс пажадаў Расіі на яе нацыянальнае свята пацярпець паразу ў захопніцкай вайне супраць Украіны. Такое віншаванне да Дня Расіі ён апублікаваў у Twitter.

12.06.2022 / 10:20

Эдгарс Рынкевічс

«Сёння Расія адзначае Дзень Расіі, жадаю паразы ў агрэсіўнай вайны супраць Украіны», — напісаў Эдгарс Рынкевічс.

Таксама ён пажадаў Расіі адмовіцца ад імперскіх амбіцый і пабудаваць сучасную дэмакратычную і прававую дзяржаву.

12 чэрвеня 1990 года ў Расіі прынялі так званую «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце», таму з 1992 года гэтую дату там святкуюць як «Дзень Расіі».

Сегодня Россия отмечает День России, желаю поражения в агрессивной войне против Украины, отказа от имперских амбиций и построения современного, демократического и правового государства #ДеньРоссии2022

— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) June 12, 2022

Nashaniva.com