Амерыканец спыніўся на дарозе, каб выратаваць кацяня. Але гэта была пастка — давялося забіраць яшчэ тузін ВІДЭА

Днямі завірусіўся ролік, на якім мужчына спыняецца, каб выратаваць кацяня. Але як толькі ён выйшаў з машыны і ўзяў яго на рукі, з травы пачалі выбягаць іншыя кацяняты, акружаючы мужчыну.

11.06.2022 / 14:29

The successful ambush was led by Sgt. Meow. pic.twitter.com/8ZoH7SGJEP

— Scott Troehler (@Scott217) June 9, 2022

Аўтар роліка ад здзіўлення пачаў паўтараць, што «збіраўся забраць толькі аднаго» і «не гатовы пакінуць у сябе ўсіх кацянят». Але ў выніку Роберт Брэнтлі забраў усіх жывёл з сабой. 

This was the last update I've seen. pic.twitter.com/d5JnA1wfEw

— Scott Troehler (@Scott217) June 9, 2022

Праз некалькі дзён Брэнтлі апублікаваў яшчэ некалькі відэа з новымі гадаванцамі. У адным з іх ён купае кацянят. У іншым роліку яшчэ нядаўна бездаглядныя жывёлы катаюцца з дзецьмі ў цялежцы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Robert Brantley (@robertbrantley_)

Nashaniva.com