У двары гомельскага дома сабака патрапіў у капкан

Пад вечар 3 чэрвеня гомельскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што на Палескай вуліцы ў Гомелі сабака трапіў у капкан. Самастойна жывёліна выбрацца не можа.

04.06.2022 / 17:08

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі высветлілі, што сабака трапіў у капкан у двары прыватнага дома. Яны вызвалілі няшчасную жывёліну.

Сабака пацярпеў і меў патрэбу ў ветэрынарнай дапамозе.

На каго ставіўся капкан у двары прыватнага дома, не паведамляецца.

Nashaniva.com