«Дамагліся пэўных вынікаў»: Крэмль пракаментаваў 100 дзён вайны ва Украіне

Па словах Пяскова, за 100 дзён «спецаперацыі» ва Украіне расійскім войскам удалося вызваліць мноства населеных пунктаў і дамагчыся пэўных вынікаў у абароне насельніцтва Данбаса.

03.06.2022 / 14:42

Фота: ТАСС

Па выніках 100 дзён з пачатку спецаперацыі ва Украіне ўдалося дамагчыся пэўных вынікаў у абароне насельніцтва Данбаса і вяртання грамадзян да мірнага жыцця, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Аперацыя мае сваёй асноўнай галоўнай мэтай абарону людзей у «Данецкай Народнай Рэспубліцы» і «Луганскай Народнай Рэспубліцы». У плане забеспячэння і абароны прымаюцца меры, дасягнутыя пэўныя вынікі», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра тое, чаго ўдалося дамагчыся за 100 дзён.

Паводле яго слоў, за гэты час ад «па-пранацысцку настроеных сіл УС Украіны і нацысцкіх сіл» вызваленыя многія населеныя пункты, забяспечаная магчымасць людзей вярнуцца да мірнага жыцця. «Гэтая праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль мэты СВА не будуць дасягнутыя. <…> Кожны дзень вядзення СВА дадае новы вопыт, і, вядома, ён выкарыстоўваецца падчас працягу гэтай аперацыі», — дадаў прадстаўнік прэзідэнта Расіі.

100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры

Nashaniva.com