10-гадовы хлопчык на BMW збіў двух пешаходаў у Горках

10-гадовы хлопчык збіў на BMW двух пешаходаў у Горках, паведамляе прэс-служба МУС. Здарэнне адбылося сёння каля 14:20 на вуліцы Гагарына.

29.05.2022 / 18:47

Сямейная пара пакінула без нагляду аўто з уключаным рухавіком. Іх 10-гадовы сын сеў у заведзеную машыну, пачаў рух і збіў дзвюх мясцовых жыхарак 78 і 56 гадоў, якія рухаліся па праезнай частцы. Жанчыны атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Nashaniva.com