Пятро Парашэнка другі раз за суткі спрабуе выехаць з Украіны

Як пішуць «Страна» і «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы, былы прэзідэнт Украіны зноў прыбыў у пункт пропуску «Рава Руская».

28.05.2022 / 14:22

Напярэдадні Парашэнку на гэтым жа пункце не выпусцілі з краіны, бо памежнікі не змаглі счытаць QR-код з дакумента, які дазваляе яму выехаць за мяжу ва ўмовах ваенных абмежаванняў.

Партыя Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць» назвала няпропуск свайго лідара праз мяжу «ганебнай гісторыяй на замову дзейснай улады».

Nashaniva.com