Французскія гаўбіцы «Caesar» ужо служаць украінцам 

«Гаўбіцы Caesar ужо на перадавой. Нашы артылерысты хутка авалодалі новымі САУ, фактычна за 2—3 гадзіны « — напісаў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны і апублікаваў здымкі.

25.05.2022 / 01:01

Паводле слоў Залужнага, Caesar — гэта самаходная артылерыйская ўстаноўка новага пакалення. Яна дае магчымасць наносіць удары па праціўніку на адлегласці 20 км і больш ад лініі фронту з высокай дакладнасцю.

На гэтай адлегласці знаходзяцца артылерыя, рэзервы, пункты кіравання праціўніка. Іх знішчэнне змяншае наступальны патэнцыял ворага.

Прытым гэтыя САУ — на колавых шасі, што робіць іх мабільнымі і манеўранымі.

«Caesar забяспечвае жывучасць экіпажу і камфортныя ўмовы працы. Ён дае магчымасць дзейнічаць паводле прынцыпу: агонь-манеўр-агонь… Шчыра ўдзячны партнёрам за аказаную дапамогу! Яна служыць набліжэнню нашай перамогі», — падкрэсліў галоўнакамандуючы УСУ.

Nashaniva.com