Гэтай ноччу чакаюцца замаразкі

У аўторак, 24 мая, уначы будзе малавоблачна, а ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. 

23.05.2022 / 21:24

 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 цяпла, месцамі на глебе будуць замаразкі — ад 0 да -2. Удзень чакаецца 18-24 вышэй за нуль.

Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, а днём істотна не зменіцца.

Nashaniva.com