Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў ва Украіну з афіцыйным візітам.

22.05.2022 / 13:40

У Вярхоўнай Радзе ў Кіеве Дуду сустрэлі авацыямі.

Фота: Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

«Пасля Бучы, Барадзянкі, Марыупаля з Расіяй не можа быць спраў, як звычайна, спадары прэзідэнты і прэм'еры», — звярнуўся да сусветных лідараў прэзідэнт Польшчы падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе.

Ён таксама паабяцаў зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб Украіна стала членам ЕС.

Nashaniva.com