Прыпынілі крымінальную справу за скандаванне «Ганьба» пасля абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку

Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць людзей, якія прыйшлі падтрымаць Вітольда ў дзень прысуду, паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Падазраванымі сталі ўсе, хто прысутнічаў на працэсе і скандаваў «Ганьба!» ды «Верым, можам, пераможам!», у тым ліку сябры і брат Вітольда. Праз гэта яны вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі. Цяпер жа справу прыпынілі, паведамляе «Вясна».

19.05.2022 / 21:24

Андрэй Ашурак

Як кажа брат Вітольда Андрэй Ашурак, справу прыпынілі ўжо трэці раз, але ён не выключае, што яе могуць аднавіць у чацвёрты.

«Я не планаваў выязджаць. У мяне нават візы не было. Я прынцыпова не збіраўся з’язджаць, але абставіны склаліся так, што давялося ўсё гэта рабіць у вельмі кароткі прамежак.

Я спытаў у следчага, калі прыпынялі гэту справу, калі зноў яе адкрыюць. На што ён адказаў: «Калі нам патэлефануюць — тады і адкрыем!»»

Nashaniva.com