У Расіі дазволілі прадаваць валюту без абмежаванняў, акрамя даляраў і еўра

Банк Расіі дазволіў прадаваць грамадзянам наяўную замежную валюту, за выключэннем амерыканскай і еўрапейскай, паведамляецца ў Telegram-канале ЦБ.

19.05.2022 / 18:28

«Банкі з 20 мая ё змогуць без абмежаванняў прадаваць грамадзянам любую наяўную замежную валюту, за выключэннем даляраў ЗША і еўра», — паведаміў рэгулятар.

У ЦБ сказалі, што па далярах і еўра да 9 верасня захоўваюцца ўжо ўведзеныя абмежаванні: грамадзяне могуць купіць толькі валюту, якая паступіла ў касы з 9 красавіка.

Nashaniva.com