Швецыя афіцыйна заявіла, што падае заяўку ў НАТА

У панядзелак прэм'ер-міністарка Швецыі Магдалена Андэрсан афіцыйна заявіла, што яе краіна падае заяўку ў НАТА,  піша «Бі-бі-сі». 

16.05.2022 / 16:58

Андэрсан адзначыла, што ўпэўненая ў падтрымцы гэтага рашэння насельніцтвам краіны.

Раней такі ж крок зрабіла Фінляндыя. 

Швецыя, аднак, будзе дамагацца таго, каб на яе тэрыторыі не ствараліся пастаянныя вайсковыя базы і не размяшчалася ядзерная зброя.

Швецыя — гэта краіна, якая трымалася палітыкі нейтралітэту ўжо больш за 200 гадоў. Яна не ўдзельнічала ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Але цяперашняя пуцінская агрэсія прымусіла зруйнаваць традыцыю нават яе. 

Nashaniva.com