«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra

«Укрпошта» рыхтуе марку ў гонар пераможцаў Еўрабачання-2022 гурту Kalush Orchestra, напісаў генеральны дырэктар арганізацыі Ігар Смелянскі.

15.05.2022 / 19:53

Дызайн новай маркі яшчэ невядомы і будзе ўзгадняцца з арганізатарамі «Еўрабачання».

Раней спецыяльныя маркі выпускаліся з нагоды перамогі на «Еўрабачанні» ўкраінскіх спявачак Русланы і Джамалы ў 2004 і 2016-м гадах.

Nashaniva.com