Вялікабрытанія шукае па свеце савецкае ўзбраенне, каб перадаць Украіне

«Большая частка [міністэрства абароны] і вайсковых аташэ па ўсім свеце шукаюць», — сказаў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес журналістам падчас візіту ў Вашынгтон 11 мая. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

12.05.2022 / 17:58

Па словах Уоллеса, Расія таксама шукае падобную зброю, што можа сведчыць пра яе страты ў вайне супраць Украіны

Міністр дадаў, што запасы расійскай тэхнікі ёсць у 23 краінах. Афганістан, у які Савецкі Саюз уварваўся ў 1979 годзе, верагодна, мае старыя савецкія запасы, але Уолес выказаў здагадку, што нават расіяне «не рызыкнуць купляць там зброю».

Nashaniva.com