Выйшаў на волю палітвязень, асуджаны за інцыдэнт з аўтазакам на Стэле

Выйшаў на волю палітвязень Ягор Сугойдзь, асуджаны на два гады калоніі за інцыдэнт з аўтазакам 9 жніўня 2020 году ля Стэлы ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.

12.05.2022 / 00:45

Сугойдзя асудзілі 19 сакавіка 2021 года. Паводле версіі абвінавачвання, ён браў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — выйшаў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі, заскочыў на аўтазак.

Пасля затрымання Ягор Сугойдзь трапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам шасці рэбраў, пашкоджаннем лёгкага і расколінай барабаннай перапонкі.

Тэрмін палітвязень адбываў у калоніі №15 у Магілёве. А выйшаў ён на волю 30 красавіка.

Nashaniva.com