У Нацыянальны гістарычны архіў прызначаны дырэктар-сілавік

10 мая калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва прадставілі новага дырэктара. Гэта генерал-маёр Алег Воінаў, які яшчэ нядаўна быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.

10.05.2022 / 23:21

Алег Воінаў. Фота: БелТА

Воінаву 55 гадоў, ён нарадзіўся ў украінскім Днепрапятроўску (цяпер Дняпро). Ягоныя сваякі і цяпер жывуць там, а пасля нападу Расіі на Украіну запісалі відэазварот да свайго сваяка, заклікаючы яго не ваяваць супраць радзімы самому і паўплываць на сваё камандаванне. Таксама Алег Воінаў разам з іншымі высокапастаўленымі беларускімі вайскоўцамі ўнесены ў адзін з санкцыйных спісаў Еўрасаюза.

Папярэдняга дырэктара архіва Дзмітрыя Яцэвіча, які ўзначальваў установу 10 гадоў, звольнілі ў пачатку красавіка, не працягнуўшы кантракт. Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

Чытайце таксама: 

«Паўплывай на гэта, ты ж можаш». Сям'я з Дняпра звярнулася да свайго сваяка — памочніка міністра абароны Беларусі

Nashaniva.com