У музеі 8 і 9 мая будуць пускаць бясплатна

На выходных 8 і 9 траўня можна бясплатна схадзіць у дзяржаўныя музеі. Пра гэта расказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

07.05.2022 / 21:25

Бясплатна можна будзе наведаць не толькі выставы, прысвечаныя Другой сусветнай вайне, але ўсе дзяржаўныя музеі, удакладніў Анатоль Маркевіч. Яны будуць адкрыты для «жыхароў, турыстаў, для ўсіх, хто жадае прыйсці і паглядзець, дакрануцца да вялікай гісторыі».

Nashaniva.com