СМІ: Каля вострава Змяіны ўкраінцы падбілі расійскі фрэгат

Адэскае выданне «Думская» піша, што каля вострава Змяіны загарэўся расійскі фрэгат «Адмірал Макараў».

06.05.2022 / 13:47

Па папярэдніх звестках, пішуць журналісты, прычынай пажару стала пападанне супрацькарабельнай ракеты «Нептун».

Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка сцвярджае, што гарыць фрэгат «Адмірал Макараў».

«Мы не валодаем такой інфармацыяй», — пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

13 красавіка ракетамі «Нептун» быў знішчаны флагманскі ракетны крэйсер «Масква».

Nashaniva.com