Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі

Гэтая страва ўзнікла ў ХХ стагоддзі сярод італьянскіх перасяленцаў у ЗША і арганічна спалучае ў сабе як амерыканскую, так і італьянскую кухні. Ад Італіі тут смачны таматны соус і сыр пармезан, ад Амерыкі — смажанае курынае філе, а ўсё разам — проста непаўторнае спалучэнне смакаў і водараў.

07.05.2022 / 09:53

Фота: BBC Food

Каб зрабіць курыцу «Парма», вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Разрэжце курыныя грудкі гарызантальна і раскройце іх як кніжку, потым трохі адбіце мяса. Прыпраўце курыцу соллю і перцам. Насыпце ў адну талерку муку, у другую памясціце 2 узбітыя яйкі, а ў трэцюю — сумесь з паніровачных сухароў, пармезана, чайнай лыжкі арэгана і некалькіх дробна парубленых лісточкаў базіліка.
  2. Абмакніце кожны кавалак курыцы ў муку, страсіце з курыцы лішкі і потым апусціце яе ў яйка. Далей пакройце філе сумессю з трэцяй талеркі, моцна ўціраючы яе ў курыцу.
  3. Выкладзіце курыцу на бляху і паліце невялікай колькасцю аліўкавага алею. Выпякайце яе ў духоўцы на працягу 12-15 хвілін ці да гатоўнасці.
  4. Каб прыгатаваць соус, разагрэйце ў патэльні сталовую лыжку аліўкавага алею і дадайце цыбулю. Смажце яе, пакуль цыбуля не стане вельмі мяккай, пры гэтым яна павінна быць празрыстай і масляністай, потым дадайце 2 дробна нарэзаныя зубкі часныку. Смажце яшчэ 2 хвіліны, потым дадайце чырвонае віно. Тушыце сумесь, пакуль колькасць вадкасці не зменшыцца напалову, потым дадайце рэшту арэгана і нарэзаныя памідоры.
  5. Прыпраўце соус соллю і перцам. Тушыце сумесь пад вечкам 10 хвілін, потым здыміце вечка. Пакаштуйце соус і дадайце дробку цукру, калі лічыце, што ён недастаткова салодкі. Тушыце яшчэ 10 хвілін без вечка, пакуль колькасць вадкасці ў соусе не знізіцца моцна, бо для гэтай стравы трэба даволі густы соус.
  6. Каб сабраць страву, вазьміце вялікую неглыбокую форму для духоўкі, у якую памесціцца ўся курыца ў адзін слой. Разрэжце напалову зубок часныку і натрыце ім форму.
  7. Выкладзіце ў форму соус, потым зверху размясціце курыцу. Пакладзіце на філе мацарэлу так, каб курыца была ёй пакрытая амаль цалкам. Выпякайце курыцу ў духоўцы каля 15-20 хвілін, або пакуль сумесь не стане гарачай, а мацарэла не растане і не падрумяніцца. Перад падачай упрыгожце страву некалькімі лісточкамі базіліка.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Ці сапраўды чалавек павінен есці тры разы на дзень?

Nashaniva.com