Літоўскі горад Панявежыс адмовіўся ад супрацоўніцтва з Віцебскам

Мясцовыя ўлады літоўскага горада Панявежыса адмовіліся ад супрацоўніцтва з Віцебскам, а таксама з двума расійскімі гарадамі — Калінінградам і Мыцішчамі, паведамляе «Радыё Свабода».

01.05.2022 / 18:44

Прычынай стала вайна ва Украіне.

Адначасова ўлады дэмантавалі дошкі з назвамі гэтых гарадоў, якія былі раней усталяваныя перад уваходам у мэрыю Панявежыса.

Пустое месца пасля зняцця шыльдаў з назвамі Віцебска і гарадоў Расіі.

Nashaniva.com